Што стаіць за беларускай жанчынай? Уражаннямі дзеліцца старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі «БСЖ»

Жанчына – аснова жыцця. І наша беларуская аснова, без сумнення, надзейная, моцная і, безумоўна, прыгожая. У пяшчотных руках беларускіх жанчын – мір, сям’я, традыцыі, будучыня… Сёння нераўнадушныя сэрцы прыгожай паловы краіны аб’яднаны ў Беларускі саюз жанчын. На мінулым тыдні ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна адбылося выязное пасяджэнне праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Сярод удзелькаў – старшыні раённых арганізацый і лідары маладзёжнага крыла БСЖ.


Уражаннямі дзеліцца Вольга БУРАК, якая ўзначальвае Ляхавіцкую РАГА «БСЖ»:
– Чарговае пасяджэнне падвяло вынікі мінулага года. І, варта сказаць, Год гістарычнай памяці быў для БСЖ насычаным. Абмяркоўвалі праект Асноўнага Закона краіны, працавалі ў грамадскіх прыёмных, актыўнічалі падчас рэферэндуму. Немалаважны і патрыятычны аспект – аўтапрабегі, дыялогавыя пляцоўкі.
Самая пяшчотная частка Беларусі праявіла сваю міласэрнасць падчас дабрачынных акцый. Мы не словам, а справай падтрымлівалі бежанцаў на мяжы, збіралі гуманітарку. Чалавеку патрэбны чалавек, клопат і ўвага. На жаль нашы заходнія суседзі забыліся пра такія важкія каштоўнасці.
Сярод апошняга – БСЖ далучылася да дапамогі тым, хто пацярпеў ад землетрасення ў Турцыі. Не без увагі і дзеці, якія знайшлі ў нашай мірнай краіне прытулак ад ваенных дзеянняў. Усяго не пералічыць.
На сустрэчы ўбачылі, колькі самых розных задумак у нашых суседніх рэгіёнаў! Абмеркавалі, падзяліліся вопытам і ўжо з
новымі задумкамі вярнуліся дадому. Планаў шмат. І, перш за усё, цяпер сканцэнтруем увагу на рабоце з моладдзю. 1 сакавіка
разам з нашым ляхавіцкім маладзёжным крылом БСЖ плануем акцыю «Пісьмо сал-
дату». Але пакуль патрымаем інтрыгу. Хочац-
ца пачуць тое, што хвалюе нашу моладзь, якія прыярытэты ставіць перад сабой сучасная жанчына, як ёй атрымліваецца быць такой моцнай, паспяваць быць актыўнай на грамадскіх пазіцыях, быць клапатлівай мамай і жонкай… Пакуль прапрацоўваем, у планах у рамках праекта «Школьны дзённік» (сумесны праект «ЛВ» і аддзела па адукацыі райвыканкама) стварыць серыі інтэрв’ю з ляхавіцкімі супер-жанчынамі. Адназначна, мы зможам вас здзівіць. Прапрацуем і пытанне стварэння новых пярвічак. У нас ёсць патэнцыял – і ён прыгожы і таленавіты.
Гэта ж Беларускі саюз жанчын!