У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” ляхавіцкія выратавальнікі праводзяць мерапрыемствы

У рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” ляхавіцкія выратавальнікі праводзяць мерапрыемствы і практычныя адпрацоўкі дзеянняў ў выпадку ўзнікнення пажара ва ўстановах адукацыі раёна.
Прадстаўнікі МНС у час сустрэчы закранулі пытанне ўзнікнення надзвычайных сітуацый прароднага і тэхнігеннага характару, расказалі, як дзейнічаць па сігналу “Увага ўсім!” і ўспомнілі алгарытм паводзін ў час пажару ў людных месцах.
Работнікі МНС разам з рабятамі вывелі формулу бяспекі, у незвычайным і цікавым фармаце разглядзелі асноўныя прычыны пажараў і надзвычайных сітуацый, паўтарылі правілы паводзін на лёдзе,  знайшлі выйсце з незвычайных абставін, а таксама без цяжкасцей справіліся з іншымі заданнямі ад работнікаў МНС.
У канцы сустрэчы выратавальнікі ўручылі рабятам буклеты па бяспецы, каб важныя правілы заўсёды былі пад рукою.
З пачатку года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна адбылося 2 пажары, загінуў 1 чалавек.
МНС нагадвае:

  • не пакідайце дзяцей без нагляду;
  • вывучыце з дзецьмі, як завуць іх і як завуць бацькоў, а таксама дамашні адрас і тэлефон;
  • пастаянна паўтарайце з дзецьмі правілы бяспечных паводзін;
  • схавайце ўсе прадметы, якімі можа параніцца дзіця;
  • не пакідайце запалкі ў даступным для дзяцей месцы;
  • выконвайце правілы бяспекі, будзьце для сваіх дзяцей прыкладам!

Юлія Лешык, спецыяліст Ляхавіцкага РАНС.