Выяўленне і ўхіленне. На апаратнай нарадзе ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама на парадку дня было два пытанні

На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама 6 сакавіка на парадку дня было два пытанні – бягучая сітуацыя з пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі, а таксама з правапарушэннямі і злачынствамі на тэрыторыі Ляхавіччыны.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана тры пажары, што на пяць менш, чым у такі ж  перыяд летась. У агні загінуў чалавек. Летась было зафіксавана два такія трагічныя выпадкі, паведаміў начальнік РАНС Юрый Буйкевіч.
На Брэстчыне са студзеня лічба вогненных здарэнняў дасягнула 106, загінулі 13 чалавек. Па папярэдняй інфармацыі восем з іх былі ў нецвярозым стане. У сувязі з гэтым супрацоўнікі РАНС і РАУС, суб’екты прафілактыкі, якія ўваходзяць у склад назіральных камісій, надаюць павышаную ўвагу прафілактычным мерапрыемствам з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, абследуюць месцы іх пражывання, прымаюць і іншыя меры.
З пачатку года назіральныя камісіі пры сельвыканкамах і ў райцэнтры пабывалі практычна ў пяці сотнях домаўладанняў землякоў, сярод якіх 29 адрасоў – мнагадзетныя сем’і, 71 – адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды, 67 – грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і г. д. Да ўхілення прапанавана 66 мерапрыемстваў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты восем чалавек. Начальнік РАНС падрабязна спыніўся на прафілактычных мерапрыемствах і дапамозе, якую аказваюць ТЦСАН, раённыя арганізацыі Чырвоны Крыж і «Белая Русь» сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва.
У цэнтры ўвагі і бяспека людзей на вадаёмах, стан знадворных крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна.
Кіраўніка дэпутацкага корпуса раёна Юрыя Чаранкевіча цікавіла эфектыўнасць работы назіральных камісій у зніжэнні колькасці пажараў. І яна відавочная. З трох пажараў толькі адзін здарыўся ў жылым фондзе.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз даручыў актывізаваць дзейнасць назіральных камісій у поўным складзе, у тым ліку з медыкамі, прадстаўнікамі газэнерганагляду, раёна электрасетак і Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння.
– Важна паставіць работу назіральных камісій на сістэмную аснову. Абавязкова выяўленне спалучаць з кантролем па ўхіленні парушэнняў і недапрацовак. Фармалізм і раўнадушша ў пытаннях бяспекі недапушчальныя, – абазначыў Мікалай Мароз.
Першы намеснік начальніка РАУС Віталій Чабатарэнка агучыў аператыўную статыстыку, у якой назіраецца зніжэн-
не ўзроўню злачыннасці ў параўнанні з мінулым годам. Знізілася колькасць крадзяжоў – з 13 да 10, незаконных дзеянняў з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі –
з шасці да нуля, наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, іншыя.
Участковыя інспектары за два месяцы склалі 40 адміністрацыйных пратаколаў за распіццё спіртных напіткаў і піва ў грамадскіх месцах і з’яўленне там нецвярозых. За данае правапарушэнне ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання вызвалена 28 чалавек. 14 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства, за дробны крадзеж – 31 чалавек (летась – 13). У зоне ўвагі міліцыі і 36 сямейных скандалістаў, летась у
такі ж перыяд было на дзесяць больш.
За два месяцы на тэрыторыі раёна выяўлена 196 парушэнняў ПДР, сярод якіх чатыры выпадкі кіравання транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення,
17 вадзіцеляў селі за руль аўто без права кіравання. Таксама 117 чалавек няправільна эксплуатавалі транспартныя сродкі, 21 пешаход таксама трапіў у спіс парушальнікаў.
Першы намеснік начальніка РАУС агучыў і іншыя паказчыкі дзейнасці міліцыі па забеспячэнні парадку і бяспекі насельніцтва, назваў задачы, якія стаяць перад праваахоўнымі органамі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.