Сюжэт у стылі вялікага шчасця. У Ляхавічах у гарадскім Доме культуры напярэдадні свята 8 Сакавіка віншавалі ляхавічанак


Ляхавічанкам Ірыне Алейнікавай і Вользе Крыцкай ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні Дня жанчын уручылі ордэн Маці
БОЛЬШ ПА СПАСЫЛЦЫ

Кветкі, віншаванні і прызнанні – усё гэта ў адрас самых пяшчотных, мілых, клапатлівых, непаўторных прадстаўніц прыгожай паловы нашай планеты. У гарадскім Доме культуры напярэдадні свята
8 Сакавіка віншавалі ляхавічанак.Як заўжды, свята напоўнілася шчымлівымі момантамі, сюжэтамі шчасця і прыемнага хвалявання.
– Дзякуй за вашу бясконцую ўвагу, клопат і любоў. Многае ў жыцці трымаецца на вашай шчырасці, энергіі, нераўнадушшы. Вы дорыце жыццё, напаўняеце яго сэнсам. Няхай заўжды па-нуюць мір і згода, – павіншаваў ляхавічанак старшыня райвы-канкама Мікалай Мароз.
У жыцці дзвюх нашых зямлячак Год міру і стварэння запомніцца асаблівым урачыстым момантам. Пад гучныя апладысменты і віншаванні кіраўнік раёна ўручыў шматдзетным мамам Ірыне Алейнікавай і Вользе Крыцкай ордэн Маці. Высокая адзнака за шматдзетнае шчасце!
Канцэртная праграма здзіўляла і не давала высокаму градусу пазітыўнага настрою панізіцца. Калектывы і артысты ГДК, гарэзы з ANANKO DANCE SCHOOL, дзіцячай школы мастацтваў, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падарылі падарунак з творчым аздабленнем. У фае разгарнуліся фотазона, выставы, розныя майстар-класы.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.