15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Асноўны Закон сканцэнтраваў у сабе багаты гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Выконваючы канстытуцыйныя нормы, мы выхоўваем у маладых грамадзян паважлівыя адносіны да прававых традыцый, адказнасць за будучыню сваёй дзяржавы.
У Год міру і стварэння галоўным арыенцірам для беларусаў стануць палажэнні Канстытуцыі, якія адлюстроўваюць імкненне народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным
доме.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Вялікая і значная роля Канстытуцыі краіны ў нашым жыцці. Яна з’яўляецца найважнейшым фактарам далейшай кансалідацыі грамадства, захавання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.
Задача кожнага з нас – шанаваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, дэмакратычную дзяржаву. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.