11-класніца Крывошынскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Фэст юных экскурсаводаў. Дыплом ІІІ ступені

28-29 сакавіка ў Мінску прайшоў рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Вучаніца 11 класа Крывошынскай сярэдняй школы імя Г.С. Здановіча Святлана Бурчыц пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Кацярыны Эдуардаўны Гачко прыняла ўдзел у выніковым мерапрыемстве рэспубліканскага конкурсу.


Па выніках конкурсу юных экскурсаводаў у намінацыі “Скарбонка часу” Святлана Бурчыц атрымала дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Віншуем з перамогай!