Нас аб’ядноўваюць гісторыя, інтарэсы і погляд на будучыню. 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Агульнае для беларусаў і расіян свята – сімвал імкнення разам развівацца сёння і будаваць заўтрашні дзень.

Удзельніца беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці» — 2023 Таццяна Кучук.

Дарагія землякі! Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў
Беларусі і Расіі. Дзяржаўнае свята з’яўляецца сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, праверанага часам сапраўднага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі. У сучасных умовах яно набывае асаблівае значэнне.
Саюзная дзяржава – яркае сведчанне паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў, дзякуючы якім паглыбляецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ва ўсіх накірунках.
Стойкасць і імкненне беларусаў і расіян да міру і стварэння робяць Саюзную дзяржаву ўзорным прыкладам для іншых краін.
Наш агульны абавязак – захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які адказвае чаканням і памкненням славянскіх народаў.
Дарагія ляхавічане! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, утульнасці, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары  Ляхавіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэта свята – сімвал нашай духоўнай роднасці, непарыўнай блізкасці лёсаў, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, умацавання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Яно нагадвае нам пра агульныя дасягненні і здзяйсненні нашых продкаў, іх нязменную салідарнасць у самыя цяжкія часы.
Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам Беларусь і Расія здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Няхай агульнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – заўсёды будзе сімвалам сяброўства, духоўнай роднасці і дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
Жадаю ўсім мірнага неба над галавой, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэтаў!

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.