Працоўныя будні ў вучэбным раскладзе. Хто ў Ляхавіцкім раёне працуе ў студатрадах

З панядзелка ў Востраўскім лясніцтве значнае папаўненне маладых і перспектыўных кадраў. Тыдзень у лясгасаўскім калектыве шчыравалі актывісты БРСМ навучэнцы Тухавіцкай СШ – студатрад «Страла» імя С. К. Дзесюкевіча.

12 адказных юных землякоў паставілі сабе мэту дапамагаць наваколлю, берагчы і прымнажаць прыроднае багацце – рабяты працуюць на аднаўленні лесу.
Заданні часовыя працаўнікі атрымліваюць ад наймальнікаў – Востраўскага лясніцтва. За галоўнага ў студатрадзе – камандзір Марына Антановіч, у школьным жыцці – настаўнік рускай мовы і літаратуры. Камісар атрада – навучэнец 9 класа Антон Собаль.
Ляхавіцкая моладзь ведае, што лепш правесці вольны ад вучобы час не ў сацыяльных сетках ці чатырох сцянах дома, можна папрацаваць на карысць малой радзімы, тым больш побач сябры. Між іншым, студатрад – гэта афіцыйнае часовае працаўладкаванне, заробленыя самастойна грошы, сапраўдны вопыт, які толькі на карысць падлеткам.
Да завяршэння подыходзіць працоўная дзесяцідзёнка для трох студатрадаў: «Салют» імя В. П. Чкалава, «Зорка» імя А. Ф. Астапава, «Аграрыі» імя А. І. Малевіча. Гэты працоўны дэсант размясціўся ў ААТ «Нача». Старшакурснікі-плодаагароднінаводы Ляхавіцкага агракаледжа шчыруюць на начаўскіх палетках, а канкрэтна – задзейнічаны на добраўпарадкаванні саду: падрэзваюць, спільваюць, выкарчоўваюць. 18 каляджан працуюць пад пільным кіраўніцтвам выкладчыка Таццяны Прыхач.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.