Імунітэт да санкцый

Нягледзячы на разнастайныя санкцыі, прадпрыемствы Беларусі працуюць, а некаторыя нават істотна павялічваюць вытворчасць прадукцыі і экспарт. Тычыцца гэта і нашага льнозавода.

У мінулым годзе атрымалі рэкордны ўраджай ільнотрасты – 12 112 тон. Каб атрымаць з такой колькасці сыравіны якаснае льновалакно, увялі яшчэ адну працоўную змену, тым самым пашырылі працоўныя месцы.
Як адзначыў Прэзідэнт, важна не толькі выпусціць прадукцыю, але трэба яе і рэалізаваць. Пастаянна працуем у гэтым накірунку. Асаблівы акцэнт – на якасць, колькасць тавару і пашырэнне рынкаў збыту. «Дзякуючы» санкцыям супраць Беларусі, наша прадпрыемства змяніла геаграфію паставак: запатрабаваная льнопрадукцыя цяпер адпраўляецца не ў краіны Еўропы, а ў Расію, дзе мае трывалы попыт. Акрамя таго, працягваем умацоўваць эканамічныя стасункі з Кітаем, там таксама ведаюць ільновалакно з Задвор’я.
Экспарт, канешне, важна. Але, у першую чаргу, выконваем дзяржзаказ для ўнутранага попыту – для нашай любімай краіны.
Дзмітрый СКАКУН, дырэктар ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».