Сакавік нараджальны. Фрэя і Іван. Якія імёны даюць бацькі сваім дзецям

Першы вясенні месяц вызначыўся на Ляхавіччыне 19 нараджэннямі. У аддзеле загса райвыканкама ўручаны пасведчанні аб нараджэнні дзевяці хлопчыкаў і дзесяці дзяўчынак, расказала «ЛВ» начальнік аддзела Вольга Новік.

Бацькі назвалі дочак Яўгеніяй, Аляксандрай, Ганнай, Валерыяй, Варварай, Марыяй, Наталляй, Сафіяй, Таццянай і Фрэяй. Сярод хлопчыкаў лідзіруе імя Іван – у сакавіку так назвалі трох малышоў, былі і два Мікіты, Багдан, Барыс, Глеб і Ігнацій.
У раёне першынец зарэгістраваны ў шасці сем’ях, другое дзіця – у васьмі, трэцяе – у дзвюх сем’ях. У трох сем’ях нарадзілася чацвёртае дзіця.
Дзюймоўкай месяца стала Аляксандра, вага якой пры нараджэнні склала 2 735 грамаў і рост 50 санты-метраў. Вагой 4 095 грамаў пры росце 55 сантыметраў нарадзілася Фрэя.
У сакавіку ў аддзеле загса райвыканкама марш Мендэльсона гучаў для трох пар.
Сярэдні ўзрост жаніха – 27 гадоў, нявесты – 25. Па сакавіцкай статыстыцы, самымі маладымі мужам і жонкай сталі 27-гадовы жаніх і 20-гадовая нявеста. У першым вясновым месяцы максімальным узростам уступлення ў шлюб для жаніха стаў 28-гадовы, для нявесты – 31-гадовы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.