У Жарабковіцкай СШ збіраюць крышачкі. Для чаго?

Два гады таму назад стартавала дабрачынная акцыя “Новае жыццё ў абмен на крышачкі”, у якой прынялі актыўны ўдзел і вучні Жарабковіцкай СШ .Яны паведамілі пра  праект  сваім сябрам, родным і блізкім. І цяпер гэта наша агульная справа.



З’явілася ідэя збіраць іх у спецыяльныя кантэйнеры, і прадаваць другасную сыравіну перапрацоўваючым прадпрыемствам, а на   атрыманыя сродкі набываць медыкаменты, медыцынскае абсталяванне  для хворых дзяцей і дарослых.

Збіраць можна крышачкі з-пад кетчупаў, маянэзаў, соусаў, дзіцячага харчавання, пластыкавых бутэлек і гэтак далей. Дарэчы ў абмен на крышачкі можна таксама набыць саджанцы дрэў і хмызнякоў.
І вось ужо два гады па ініцыятыве намесніка дырэктара Вольгі Мікалаеўны Камейша нашы вучні з вялікім энтузіязмам прымаюць удзел у гэтай так патрэбнай людзям справе.
Падведзены першапачатковыя вынікі. У зборы крышачак прынялі ўдзел усе класы. 2 клас сабраў 549 крышачак, 3-ці – 610, 4-ы – 1548 і заняў другое месца па школе, 5-ы – 1181, 6-ы – 1234 (трэцяе месца), 7-ы – 755, 8-ы – 1875 (першае месца, выйшаў у лідары), 9-ы – 810, 10-ы – 929, 11-ы – 70.
Больш за ўсіх сабрала крышачак вучаніца чацвёртага класа Васюк Марыя (1105) і вучаніца 5 класа Гвоздзь Сняжана (610). І на гэтым дабрачынная акцыя не заканчваецца, збор крышачак будзе працягнуты.
Спадзяёмся, што мы не толькі гэтай справай паляпшаем экалогію роднай краіны, але і дапамагаем нашым суайчыннікам паправіць сваё здароўе, а можа нават і выратаваць жыццё.
Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі ўсіх неабыякавых людзей. Рабіць дабро лёгка!
Члены рэдакцыі “Школьны калейдаскоп”.