Добрых спраў хопіць на ўсіх

Школьны працоўны дэсант высадзіўся на тэрыторыі сядзібы Бохвіцаў у Флер’янове. Сонечны настрой дарыла адпаведнае надвор’е, а з усведамленнем вялікай карыснасці справы працавалася весялей і лягчэй, тым больш побач з сябрамі.
– Наша задача – зберагчы гісторыю, а гэта магчыма, калі мы будзем усведамляць яе каштоўнасць, разумець, што гэта самая вялікая сіла, якая дазваляе рухацца далей. Таму такімі акцыямі мы не толькі аб’ядноўваемся ў адзіным жаданні зрабіць штосьці важнае для малой радзімы, гэта яшчэ і ўмацоўвае нас як беларусаў, – адзначае педагог-арганізатар Навасёлкаўскай СШ Кацярына Палош.
Па матэрыялах школьнай газеты «Школьны бум» Навасёлкаўскай СШ.