Одиннадцатиклассник из Ляховичей получил диплом 2 степени на республиканском конкурсе

«А ты запісаўся ў валанцёры?»

Уладзіслаў Пранчак і педагог-арганізатар СШ №1 Алена Дзянішчык

Пераможца абласнога конкурсу “Шляхам добрых спраў” – вучань СШ № 1 Уладзіслаў Пранчак удзельнічаў у рэспубліканскім валанцёрскім форуме. Праходзіў ён у нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Сюды з’ехаліся валанцёры-пераможцы абласных этапаў з усіх куткоў Беларусі для ўдзелу ў рэспубліканскім спаборніцтве, якое праходзіла ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Спаборнічалі ў дзвюх намінацыях: калектыўнай – “Крокі дабрыні” і індывідуальнай – “Рэха ў будучыню”. З больш як 60 удзельнікаў Уладзіслаў стаў адным з лепшых і быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў намінацыі “Рэха ў будучыню”.

Наш зямляк прадставіў на суд журы відэаролік, у якім прэзентаваў грамадска-значную дзейнасць. Да выступлення падышоў вельмі адказна. Прадумаў усё да дробязяў: як форму абароны праекта, так і экіпіроўку. Нават планшэт абклеіў у чырвоны колер – колер прыгажосці, паўнаты жыцця і мужнасці, жадання дапамагаць іншым. У падрыхтоўцы да конкурсу вялікую дапамогу вучню аказала педагог-арганізатар школы Алена Дзянішчык.

Уладзіслаў перакананы, што валанцёрства – вельмі патрэбная справа. Удзел у ёй вучыць суперажываць, спагадаць, разумець іншых.

– Як здорава было апынуцца ў “Зубраняці” – мары многіх рабят. Тут мы не толькі цікава праводзілі час, але і вучыліся падчас валанцёрскіх урокаў. У мяне стала яшчэ больш сяброў. Акрамя дыплома падарылі кнігу “100 вялікіх гарадоў свету”. І з’явілася новае жаданне – пабачыць гэтыя гарады… – расказаў Уладзіслаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *