Новая клёвая. І гэта пра малочнатаварную ферму ў Ляхавіцкім раёне

25 мая ў Ляхавіцкім раёне адбылося адкрыццё яшчэ аднаго сельскагаспадарчага аб’екта

Будаўніцтва новай МТФ у аграгарадку Падлессе пачалося ў жніўні 2021 года. Праектна-каштарысная дакументацыя на ферму была распрацавана ў тым жа годзе за кошт сродкаў будучага ўладальніка вытворчага актыву – ААТ «Жарабковічы». Нягледзячы на тое, што асноўным фінансавым рухавіком будоўлі сталі выдаткаваныя пад ільготны працэнт крэдытныя рэсурсы, гаспадарка і сама нядрэнна ўклалася ва ўзвядзенне аб’екта, на які пайшло прыкладна паўтара мільёна рублёў сваіх грошай.

Менш як за два гады будаўніцтва «рэалізаваліся» два кароўнікі боксавага ўтрымання на паўтысячы галоў жывёлы кожны. Пры кароўніках – выгульныя дворыкі і іншага кшталту тэхналагічныя пляцоўкі. Памяшканні для ўтрымання жывёлы злучае даільна-малочны блок. На самай справе блок даільна-малочна-бытавы. Апроч даільнага абсталявання «Вестфалія-Паралель 2х20», складаецца з кацельні і бытавых памяшканняў для персаналу фермы. Кадравы складнік – 27 работнікаў розных спецыялізацый. Як прагучала падчас урачыстасцяў з нагоды адкрыцця, тут створаны ўсе ўмовы для кам-
фортнай работы, адпачынку і харчавання людзей: ёсць светлыя гардэробныя, душавыя кабіны, пакой для прыёму ежы.
У агульнай колькасці на свежаўведзенай у эксплуатацыю ферме будзе размешчаны тысячны статак галоў дарослай жывёлы. Чакаецца, што ад кожнай размешчанай тут каровы будзе атрымлівацца ў сярэднім сем тысяч кілаграмаў малака. Канешне ж, самых высокіх якасных характарыстык.
Як расказала брыгадзір МТФ Анжэла Таранда, у дзень адкрыцця на ферме знаходзілася 250 галоў дойнага статка і 313 цялушак. З’явілася ўжо чатыры цяляці.
Раздзялілі ўрачысты момант адкрыцця кіраўніцтва раёна і
ААТ «Жарабковічы», кіраўнікі і спецыялісты не толькі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна. Будучыя зааветспецыялісты, а пакуль навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа знаходзіліся ў першых шэрагах – надавалі ўрачыстай падзеі атмасферу маладзёжнай святочнасці. Было многа дзяржаў-
най сімволікі, паветраных шароў у патрыятычных колерах. Яшчэ больш – усмешак, тэматычных дыялогаў і пытанняў.
І вось фанфары. У слове старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Мароза гучала прывітанне гаспадарам урачыстасці – працаўнікам «Жарабковіч», гасцям і ўдзельнікам прыгожай падзеі. Нямала слоў кіраўнік раёна скіраваў у адрас каляджан – патэнцыяльных жывёлаводаў. Акцэнт – на вялікай патрэбнасці і не меншай важнасці іх будучых прафесій.
Дырэктар фірмы-падрадчыка – філіяла ЦРМ ААТ «Пінсквад-
буд» – Леанід Даўжук уручыў намесніку дырэктара ААТ «Жарабко-
вічы» Леаніду Варвашэвічу сімвалічны ключ ад фермы.
А перарэзаць чырвоную стужку запрасілі Мікалая Мароза, яго першага намесніка – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Васілія Пыжыка і Леаніда Варвашэвіча.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.