Даспадобы камфортнае абнаўленне. Камунальнікі клапоцяцца, каб Ляхавічы прыгажэлі дзень за днём

Стала прыгожай звычкай, што работнікі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» пастаянна радуюць землякоў і гасцей Ляхавіччыны не толькі чысцінёй і парадкам на вуліцах райцэнтра, у парках і скверах, але і прыемнымі сюрпрызамі ў выглядзе малых архітэктурных формаў, тэматычных кампазіцый, іншых элементаў добраўпарадкавання.

Падарункі ад камунгаса можна пералічваць бяс-конца. «Нарэшце, можна тут хадзіць і не баяцца атрымаць траўму», «Зрабілі добра» –
такія водгукі можна пачуць ад грамадзян у дачыненні пешаходнай дарожкі каля магазіна «Разумны выбар» па вуліцы Чкалава. Тутэйшым рамонтам з устаноўкай борта займаліся менавіта камунальнікі, увесь спектр запланаваных работ завершаны ў красавіку.
Безліч фотаздымкаў, сэлфі ў сацыяльных сетках, шматлікія захапляючыя ўражанні – так успрынялі кампазіцыю «Футбольны мяч», якую камунгас устанавіў на аўтобусным прыпынку «Стадыён «Колас» па вуліцы Леніна.
Ідуць работы па добра-ўпарадкаванні гарадскога парку па вуліцы Дзесюкевіча. Дэманціравана танцпляцоўка, укладваецца плітка, рамантуюцца стэнды, лаўкі, стойкі, турнікеты, наведзены парадак на тэрыторыі.
Пафарбаваныя пешаходныя пераходы, нанесеная дарожная разметка, спілаваныя аварыйныя дрэвы па вуліцы Леніна ў бок Русінавічаў, па вуліцы Першамайскай таксама справа работнікаў камунгаса.
Яшчэ адна фірменная камунгасаўская фішка – кветкавае аздабленне. Упрыгожаны кветкавым дываном плошчы Леніна і Перамогі. Зараз высаджваюцца кветкі па вуліцы Леніна: каля магазіна «Марк Фармэль» і былога камбіната бытавога абслугоўвання, у скверы па вуліцы Гагарына каля пракуратуры. Відэаролік у ціктоку раёнкі пра наш зялёны горад за некалькі гадзін набраў сотні лайкаў і нямала станоўчых каментарыяў.
І не толькі кветкавы-мі навінкамі будуць у бліжэйшы час захапляцца ляхавічане і госці райцэнтра. Майстар участка «Добраўпарадкаванне» ЖКГ Святлана Саласцеева расказала, што каля стадыёна «Колас» на каменнай клумбе будзе «жыць» жалезная фігура паўліна. Аўтар чарговай гарадской абноўкі – супермайстар Аляксандр Капуза.
Наступны адрас абнаў-лення – зона адпачынку на рацэ Ведзьме. Да месца – так можна ахарактарызаваць габіёны (невялікія агароджы з камення), якія тут устанаўліваюцца.
Няхай горад прыгажэе!

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.