Касьба ў Ляхавіцкім раёне завершана, а ўборка скошанага працягваецца

Сельскагаспадарчым арганізацыям засталося канчаткова “падчысціць” яшчэ нядаўна травастойныя палеткі.

 Па стане на сярэдзіну тыдня больш як на 90 працэнтах зялёных палёў раёна скошанае ўжо ўбрана.

Каб заявіць аб канчатковым завяршэнні першага этапу корманарыхтоўкі, працаўнікам ААТ “Нача” застаецца ўпарадкаваць невялічкія «квадраты» плошчаў. Трава з іх нядрэнная, убіраецца на сена.

Гэтага кармавога прадукту за сезон гаспадарка мае намер “узяць” не менш як тры сотні тон. І першыя дзясяткі іх ўжо занялі месца ў сенасховішчы.