Выхаванцы абаронна — выратавальнага лагера «Выратавальнік» Падлескай базавай школы адпачываюць актыўна

Выхаванцы абаронна — выратавальнага лагера «Выратавальнік» Падлескай базавай школы, а таксама ўдзельнікі бібліягуртка «Гарэзлікі» Падлескай сельскай бібліятэкі прымаюць удзел у конкурсе  «Крути педали, влюбляйся в мир!», прымеркаваным да Году міру і стварэння.

На гэты раз мы пакруцілі ў Флер’янова. Але гэта не першае падарожжа, і велапрабегі ўжо наша традыцыя. На веласіпедах мы пабывалі ў Шавялях, Сваятычах, Грушаўцы, у планах гэтага лета наведаць маёнтак у Начы, расказала бібліятэкар Падлескай СБ, а цяпер выхавальнік лагера Ларыса Глеб.