Факт- экспрэс — навіны Ляхавіччыны

СПРАВАЗДАЧЫ. Напрыканцы мінулага тыдня ў ГДК прайшоў справаздачны сход СВК “Шлях новы”. Самая буйная гаспадарка раёна падвяла вынікі зробленага за мінулы год і акрэсліла перспектывы на новы. Больш падрабязна – у адным з наступных нумароў.

* СУВЯЗЬ. Таварыству з абмежаванай адказнасцю сумеснаму прадпрыемству «БелСел» адмоўлена ў прадаўжэнні ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. Ліцэнзія на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі, выдадзеная раней ТАА СП «БелСел», дзейнічае да 23 студзеня 2014 года.

* ПРЫГОЖА! У мінулы панядзелак, 20 студзеня, ляхавічане сталі сведкамі маляўнічай прыроднай з’явы: сярод яснага неба на працягу некалькіх гадзін ззяла сапраўдная вясёлка. Па-навуковаму аптычны феномен у выглядзе кола, што свеціцца вакол крыніцы святла (сонца ці месяца), называецца гало.

Дарэчы, са з’яўленнем гало звязаны некаторыя прыкметы. Так, напрыклад, лічыцца, што ўзімку белыя вянцы вялікага дыяметра вакол сонца ці месяца прадказваюць захаванне марознага надвор’я.

* СЯБРЫ НАШЫ КРЫЛАТЫЯ. Нацыянальная кампанія «Птушка года» праводзіцца ў Беларусі грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» з 2000 года. У 2014 годзе гэтага тытула ўдастоілася зязюля звычайная.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *