Выязная сесія раённага Савета дэпутатаў прайшла на тэрыторыі Крывошынскага сельсавета

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў 28 склікання сваю 44-ю сесію правялі, у асноўным, на нагах. У тым значэнні, што насіла яе выязны характар. Практыка не новая, але і банальным такі падыход не назавеш. У адпаведнасці з зададзенай тэмай – аб рабоце Крывошынскага сельскага выканаўчага камітэта па развіццю сацыяльнай сферы, жыццязабеспячэнні насельніцтва і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, адбылася яна на тэрыторыі аднаіменнай сельскай адміністрацыйнай адзінкі.
Адметнасць яшчэ і ў тым, што сесія праходзіла ў сумяшчэнні з пазачарговым і таксама выязным пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта.
Можна сказаць і так: спачатку тэму “паглядзелі”, пасля пленарна абмеркавалі, а прынятыя рашэнні сталі вынікам.