Хто стаў пераможцай раённага конкурсу “Малая радзіма”? Вынікі падведзены да Дня горада

Індывідуальнасць і самабытнасць Ляхавіччыны таленавітыя землякі адлюстравалі ў творчым конкурсе– “Малая радзіма”, прысвечанага Году міра і стварэння.

Яго вынікі падведзены і намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка ўручыла дыплом I ступені Дараўскаму Дому рамёстваў Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Антон Морскі з Малога Падлесся. Тройку пераможцаў замкнуў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Усім уручаны і падарункавы сертыфікат. Дыпломамі ўдзельнікаў і падарункавымі сертыфікатамі адзначаны кіраўнік мастацкага аддзялення Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Віктар Кухоцкі, удзельнік аматарскага аб’яднання “Чараўніца” Аляксей Ефімовіч і майстар народных промыслаў Святлана Страмавус Адахаўшчынскага Дома народнай творчасці, майстар народных промыслаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Вясёлка” Свяціцкага СДК Людміла Курловіч, ляхавічанка Святлана Саласцеева.