Падарожнічайце разам з намі! Акцыя-конкурс «Круці педалі, улюбляйся ў свет!» прайшоў на Ляхавіччыне

З 1 па 30 чэрвеня раённым выканаўчым камітэтам сумесна
з рэдакцыяй раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» праводзілася акцыя-конкурс «Круці педалі, улюбляйся ў свет!».

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

На працягу месяца ляхавічанам прапанавалі пракаціцца на двухколавым транспарце па родных мясцінах і засведчыць падзею фотаздымкам. Веласіпедысты выбралі розныя маршруты, але галоўнае, свае фотаздымкі адзначалі адпаведнымі хэштэгамі.
У мінулую сераду вынікі конкурсу былі падведзены, пераможцаў павіншавалі і ўзнагародзілі.
У намінацыі «самы актыўны падарожнік» перамагла Вольга Буйкевіч. Колькі маляўнічых мясцін Ляхавіччыны яна наведала разам з дачкой, у кожнай кропцы зрабілі «спартыўныя» кадры.
Дыплом у намінацыі «самы спартыўны падарожнік» атрымала Таццяна Зубік. Дыстанцыя ўражвае!
А вось пераможцай у намінацыі «самы крэатыўны падарожнік» стала Ларыса Глеб. Яна даслала на конкурс не толькі фотаздымкі, але і відэасюжэт і верш. Разам з удзельнікамі бібліягуртка «Гарэзлікі» Падлескай сельскай бібліятэкі яна натхнілася флер’яноўскім каларытам. За што і прыз!
Усе пераможцы ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў акцыі-конкурсу «Круці педалі, улюбляйся ў свет!».
Адкрывайце самыя цікавыя славутасці нашай Ляхавіччыны, адпачы-
вайце ў лепшых месцах, плануйце захапляльныя і камфортныя маршруты, падарожнічайце разам з намі!
Таццяна Шчука, галоўны спецыяліст райвыканкама.