У Падлессі адзначылі свята вёскі

«Плыве па хвалях жыцця Падлессе»- пад такім дэвізам прайшло свята вёскі ў гэтыя выхадныя. Марская тэматыка прысутнічала ў кожнай намінацыі. На борт карабля запрасілі  маленькую жыхарку Багдану Таранду, будучых першакласнікаў, маладых і тых, хто  50 гадоў разам крочыцьпа жыцці- сям’я Мікалая і Святланы Чарнякоў.

Падарункі і ўсеагульнае прызнанне атрымалі тыя, у каго прыгажэйшы надворак. Старшыня сельвыканкама Ігар  Віхноўскі адзначыў усіх, хто трымае свае падвор’і ў належным стане, у цэнтры ўвагі  і каманда па міні- футболе, якая ўдзельнічае ў розных спаборніцтвах па раёне і не толькі.

Цудоўны настрой падляшанам падарыў Падлескі народны хор і артысты ансамбля » Забава» Падлескага СДК.

Гэты дзень- сапраўды свята вёскі, таму што іменна ў гэты дзень нарадзіўся наш Святы- Серафім Жыровіцкі. Свята адчувалася і ў храме, і на стадыёне, і каля Падлескага Дома культуры. Гучала шмат віншаванняў і добрых песняў. » Плыві ж па хвалях жыцця Падлессе, квітней і расцвітай!».