У большасці сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна пачалася ўборка азімага рапсу

У панядзелак у СУП “Белазем’е», як і ў большасці сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна, пачалася ўборка азімага рапсу.

 Уборачныя плошчы ў гаспадарцы складаюць 300 гектараў. На полі працуюць тры камбайны. І, як паказалі першыя дні ўборкі, сярэдняя ўраджайнасць алейнага насення — у межах двух дзясяткаў цэнтнераў з гектара. Але гэта толькі пачатак.