«Без развіцця няма прагрэсу»,– лічыць дырэктар Ляхавіцкага малочнага завода

Дырэктар Вячаслаў Жукоўскі абмяркоўвае ход рэканструкцыі «Вераса» з галоўным інжынерам Аляксандрам Клапатком і інжынерам-будаўніком Уладзімірам Азімкам.

Дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаслаў Жукоўскі лічыць гэтыя словы прамым кіраўніцтвам да дзеяння, таму мадэрнізацыя на гэтым маштабным перапрацоўчым прадпрыемстве – працэс бесперапынны.

Жаданне рухацца наперад, пастаянны пошук ва ўсім (ад выпуску новых відаў прадукцыі да павышэння дабрабыту завадчан), стварэнне і падтрыманне на належным узроўні бяспечных умоў працы – адметныя рысы сучаснага паспяховага прадпрыемства. Вынікам пастаяннага абнаўлення, удасканалення сталі важкія вытворчыя паказчыкі, высокая прадукцыйнасць працы, гарантаваная якасць і папулярнасць далёка за межамі раёна, вобласці і нават краіны прадукцыі ляхавіцкіх малакаперапрацоўшчыкаў. Яна, дарэчы, не проста канкурэнтаздольная на харчовым рынку, але і перамагае ў шматлікіх конкурсах. Зусім нядаўняе пацвярджэнне – чарговая перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшая прадукцыя года” ў 4 намінацыях.

Сучаснае абсталяванне, новыя, у тым ліку ўласна распрацаваныя тэхналогіі вытворчасці малочнай прадукцыі, паспяховыя брэнды, наладжаныя рынкі збыту, высокакваліфікаваны, зла-джаны, накіраваны на поспех калектыў прафесіяналаў – гэта Ляхавіцкі малочны. Спрыяльны псіхалагічны клімат – сярод галоўных умоў паспяховасці завода. Безумоўна, адзін у полі не воін. Але ж ад прадбачлівасці кіраўніка, яго кампетэнтнасці, умення бачыць перспектыву і правільна ацэньваць магчымасці кожнага з членаў калектыву залежыць вельмі многае. У гэтым пераконвае і вопыт дырэктара Ляхавіцкага малочнага завода Вячаслава Жукоўскага. Больш як чвэрць стагоддзя назад 30-гадовы кіраўнік знайшоў зярнятка поспеху і прыклаў усе намаганні для стварэння спрыяльнай глебы для яго вырошчвання.

А чаго варты фірменны гандаль – магазін “Верас”! Гэта бадай самая запатрабаваная гандлёвая кропка ў райцэнтры. Цяпер ужо, напэўна, немагчыма падлічыць, колькі тысяч пакупнікоў наведалі яе і зрабілі пакупкі. Асартымент – надзвычай шырокі.

Сапраўдным спажывецкім «бедствам» станавілася кожнае закрыццё гарадскога “Вераса” на рэканструкцыю. Затое колькі радасці было пасля адкрыцця. Усе навацыі, у тым ліку і ўвядзенне аўтаматызаванага працэсу разліку, укараняліся з адзінай мэтай – палепшыць якасць абслугоўвання.

Вось і сёлета з 26 студзеня пачалася чарговая рэканструкцыя.

– Плошча магазіна невялікая, што стварала пэўныя нязручнасці для пакупнікоў. Цяпер гандлёвыя плошчы павялічацца і, канешне ж, яшчэ больш пашырыцца асартымент тавараў. Плануем адкрыць абноўлены “Верас” на пачатку сакавіка, – зазначыў Вячаслаў Уладзіміравіч.

Графік дырэктара завода надзвычай напружаны, але Жукоўскі знаходзіць час, каб сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі, якія абралі яго дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.

Дарэчы, малочны завод – адзін з актыўных спонсараў разнастайных сацыяльных праектаў і акцый, якія ладзяцца ў раёне.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “«Без развіцця няма прагрэсу»,– лічыць дырэктар Ляхавіцкага малочнага завода

  • 12/02/2014 в 09:38
    Permalink

    Без «Вераса» как без рук. Когда чего-то лишаешься, понимаешь, насколько потеря осложняет быт. Реконструкция, движение — это замечательно.Будем ждать сюрприза от молочного!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *