Слова пра і за маладых. Хлебаробаў. У Ляхавіцкім раёне на жніве плённа працуюць маладзёжныя экіпажы

Ігар ВАСІЛЕВІЧ і ЯГОР ТАРАБАШ

У тым ліку і яны нараўне ці разам з мнагавопытнымі працаўнікамі шчыруюць у залік харчовай бяспекі сваёй краіны – здабываюць каштоўны, неабходны для чалавечага жыцця рэсурс.

Маладзёжны экіпаж збожжаўборачнай машыны ў складзе старшага камбайнера Ігара Васілевіча і камбайнера Ягора Тарабаша перасягнулі тысячатонны намалот. Старшы з тандэма хлебаўборшчыкаў – механізатар ад бога. Так ахарактарызаваў
Ігара начальнік вытворчага ўчастка «Падлессе» ААТ «Жарабковічы» Міхаіл Багацкі.
– Ігар з ліку тых механізатараў, каму падуладна кожная сельгасмашына і любая работа ў полі. Хлебароб-віртуоз, – пераходзячы
на вобразы, гаворыць начальнік участка.
Камбайнер Ягор Тарабаш не саступае напарніку – старанны і руплівы. Адным словам, экіпаж – гэта адзінка, дзе першы дапаўняе
другога і наадварот.
Уладзімір Папко і Іван Ждановіч – таксама маладзёжная камбайнавая адзінка, якая працуе на палетках ААТ «Жарабковічы» і трымае ў асабістым заліку не адну сотню намалочаных тон збожжа. У пазаўборачны перыяд Уладзімір працуе вадзіцелем аўтамабіля. – Добрым вадзіцелем, – дабаўляе акцэнтаў у характарыстыку маладога аграрыя Міхаіл Багацкі. А Іван міжуборачны перыяд праводзіць за баранкай 1221-га «Беларуса».
– Трактару каля паўтара ці двух гадоў. Лічу, што новы, дагледжаны. Падчас яравой кампаніі Іван «хадзіў» з ім у агрэгацыі з кукурузнай сеялкай. Не толькі, але іменна гэта работа патрабуе асаблівай дакладнасці, выверанасці. Апроч іншага, Іван з’яўляецца прадаўжальнікам справы свайго бацькі – былога жарабковіц-
кага бульдазерыста, – гаворыць Міхаіл Багацкі.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.