Экспрэс- навіны Ляхавіччыны

•НАЗНАЧЭННІ. Новы кіраўнік – у інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 6 лютага службу ўзначаліў Уладзімір Віктаравіч Пятроўскі, які раней працаваў старшынёй СВК “Дарава”.

АКЦЫЯ. Як паведаміла спецыяліст РАНС Ірына Тукай, з пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 2 пажары. Іх прычыны – парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і пячнога ацяплення. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей з 3 па 28 лютага ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Бяспека ў кожны дом”. Падчас першага этапу акцыі работнікі РАНС наведалі шэраг арганізацый і прадпрыемстваў, дзе нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі. У бліжэйшы час прафілактычныя гутаркі пройдуць ва ўстановах адукацыі.

•“ПРАМАЯ ЛІНІЯ”. “Прамую тэлефонную лінію” па пытаннях парадку знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 13 лютага правядзе з насельніцтвам Брэстчыны начальнік упраўлення па грама-дзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама Аляксандр Уладзіміравіч ТОМАШАЎ. Задаць яму пытанне можна з 17 да 18 гадзін па тэлефоне ў Брэсце 20-56-42.

“Прамую лінію” па пытаннях прафілактыкі бытавой злачыннасці 14 лютага з 17 да 18 гадзін па тэлефоне ў Брэсце

27-55-99 правядзе намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі – начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віктар Фёдаравіч МЕЛЬНІКАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *