Пра народнае апалчэнне і эканоміку. Як на Ляхавіччыне прайшоў адзіны дзень інфармавання?

Адзіным днём інфармавання пазначаны і трэці чацвер жніўня. Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з калектывам Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын».

Начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Арцём Кірута расказаў пра ролю Закона Рэспублікі Беларусь «Аб народным апалчэнні» ў забеспячэнні нацыяльнай бяспекі краіны. Асноўная мэта Закона, які Прэзідэнт краіны падпісаў 17 ліпеня 2023 года, – надаць абароне беларускай дзяржавы ўсенародны характар. Арцём Кірута спыніўся на асноўных пала-
жэннях Закона, паўна-
моцтвах службовых асоб і дзяржаўных органаў, падрабязна расказаў, хто можа ўступіць у атрады апалчэння.
Мікалай Мароз адзначыў, што асноўная роля добраахвотнікаў, якія ўступаюць у рады атрадаў апалчэнцаў, – абараніць
свой калектыў, свае сем’і, сваіх родных.
Пра прымаемыя меры па недапушчэнні ўцягвання падрастаючага пакалення ў незаконны зварот наркотыкаў гаварыў старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый Котаў. Падлеткам пад выглядам лёгкага заробку прапануецца стаць закладчыкамі наркотыкаў. А за такую незаконную дзейнасць згодна з Крымінальным кодэксам Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць. Дзмітрый Котаў таксама паведаміў, што на тэрыторыі раёна праходзіць спецыяльная акцыя «Мак». А яшчэ спыніўся на злачынствах у сферы высокіх тэхналогій, заклікаў грамадзян быць асцярожнымі і ўважлівымі, каб не трапіць на ўгаворы і прапановы махляроў.
З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны за першае
паўгоддзе 2023 года пазнаёміла прысутных начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня. У прыватнасці, яна падкрэсліла, што прадпрыемствы і арганізацыі Ляхавіччыны спрацавалі з прыбыткам, забяспечаны рост ва ўсіх галінах. Шырока выкарыстоўваюцца інвестыцыі, праводзіцца мадэрнізацыя, адпаведна растуць заработныя платы, паляпшаецца дабрабыт працаўнікоў, змяншаецца інфляцыя.
Па даручэнні Прэзідэнта краіны ў Беларусі рэалізуецца праграма «Адзін раён – адзін праект». На Ляхавіччыне магчымасцямі рэалі-
зацыі інвестыцыйнага праекта скарыстаўся ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».
Работнікі ўстановы аховы здароўя таксама задалі хвалюючыя пытанні. Адна з узнятых вяскоўцамі праблем тычылася бяспекі дарожнага руху: устаноўкі пешаходнага знака каля БАПБ «Крывошын». Яшчэ адно пытанне прагучала наконт бадзяжных сабак. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што ўзнятыя пытанні будуць вырашаны. Таксама старшыня райвыканкама абмеркаваў надзённыя
клопаты з галоўным урачом аблбальніцы Вольгай Монак.
Аналагічныя тэмы адзінага дня інфармавання ўздымаліся і падчас сустрэчы ІПГ, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, з калектывам ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».
А вось пералік пытанняў, узнятых інфармацыйна-прапагандысцкай групай пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Галіны Бацэнка, на сустрэчы з супрацоўнікамі цэнтра


банкаўскіх паслуг №117 ААТ «АСБ Беларусбанк» быў пашыраны. Галіна Бацэнка, якая з’яўляецца старшынёй Савета Ляхавіцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», расказала пра этапы стварэння партыі, мэты, задачы, перспектывы самай маладой партыі нашай краіны, пазнаёміла з парадкам уступлення ў партыю «Белая Русь», а таксама адказала на ўзнікшыя пытанні. Работнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг цікавіла, ці можна адначасова быць членам партыі і ўваходзіць у грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», а таксама пра памеры партыйных узносаў.
ІПГ працавалі і ў райЦГіЭ і ТАА «Ляхавічыдрэў
Экспарт».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.