Сёння на Ляхавіччыне свята – «Дажынкі»

Паважаныя землякі!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам дажынак!
Завяршылася чарговае жніво. У важкім беларускім караваі амаль
78 тысяч тон збожжа і алейнага насення рапсу, сабранага з палёў Ляхавіцкага раёна.
Лірычны матыў шчодрай нівы сілкуецца не толькі і не столькі сонечнымі праменнямі і цёплымі дажджамі, колькі зладжанай
працай аграрыяў і дакладным выкананнем сельскагаспадарчых тэхналогій. Залаты зерневы паток, вырашчаны з любоўю і мудрасцю нястомных рук, забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.
Паважаныя працаўнікі вёскі!
Няхай сімвал заможнасці – хлеб – радуе, натхняе, умацоўвае сілы. Няхай з года ў год цяжэйшым становіцца хлебны колас і багацее родная зямля. Жадаем вам добрага здароўя,
шчасця і новых працоўных перамог!


РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.