На Ляхавіччыне вясна сяўбу гукае

Люты зусім не па раскладзе прынёс вясновы настрой усім, асабліва хлебаробам: не за гарамі яравая сяўба. Старанна падрыхтавацца да кампаніі – значыць адсеяцца своечасова, з захаваннем тэхналогій. Запраўка глебы арганічнымі і мінеральнымі ўдабрэннямі пад патрэбу з ліку самых важных задач. Хлебаробы жывуць гэтымі днямі клопатам пра “дрожджы” зямлі: амаль ва ўсіх гаспадарках раёна ідзе нарыхтоўка і вывазка на палі арганікі. На пасяўных палях ужо 326,7 тысячы тон удабрэнняў – 91 працэнт ад нарыхтаванай колькасці і 89 працэнтаў – да патрэбы. На гектар яравой сяўбы плануецца сёлета ўнесці 17,8 тоны. Як расказаў галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Каплыноў, мяркуючы па тэмпах работы, з задачай справяцца многія. Дзве гаспадаркі – СВК “Жарабковічы” і ДП “Нача” – ужо завяршылі гэтую работу. А вось у СВК “Востраў-Агра”, “Тальмінавічы” і райаграсэрвісе – зацішша.

Назапашваюць у сельгаспрадпрыемствах і мінеральныя тукі – іх пакуль толькі 35 працэнтаў да патрэбнай колькасці.

– Многія сельгасвытворцы сталі больш актыўна займацца падрыхтоўкай насення: набываюць недастаючыя сарты, асабліва траў. А ў гаспадарках, дзе ёсць бульбасховішчы, прыступілі да пераборкі клубняў.

Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *