Сардэчна віншуем з Днём ведаў!

Паважаныя педагогі! Дарагія навучэнцы, бацькі!

Сардэчна віншуем з Днём ведаў!

Для кожнага з нас 1 верасня – асаблівае свята: час стварэння і творчасці, новых дасягненняў і адкрыццяў.

Веды – гэта бясцэнны ўклад, які дазваляе ісці наперад, вырашаючы самыя складаныя задачы, адкрываючы новыя гарызонты. Шлях да іх нялёгкі і цярністы і патрабуе ад кожнага карпатлівай працы, стараннасці і цярпення.

Сёлета для першакласнікаў прагучыць першы званок, і ў іх жыцці настане новы перыяд, поўны дзіўных адкрыццяў і цікавых сустрэч. Для выпускнікоў пачынаецца год, які стане вызначальным у выбары будучай прафесіі і далейшага жыццёвага шляху.

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Дарагія навучэнцы і бацькі!

У новым навучальным годзе жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, упэўненасці і жыццёвага аптымізму!

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.