Крадзеж прывёў да прысуду. Пракуратурай Ляхавіцкага раёна падтрымана ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне ў адносінах да работнікаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія на працягу доўгага часу ажыццяўлялі крадзеж грашовых сродкаў, што належаць сельскагаспадарчаму прадпрыемству.

Як паведаміў «ЛВ» памочнік пракурора Ляхавіцкага раёна Яўгеній Вількоўскі, 52-гадовая жыхарка Ляхавіччыны, працуючы на пасадзе бухгалтара сельгаспрадпрыемства, у перыяд з сакавіка 2019 па снежань 2022 года, маючы доступ да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, учыніла крадзеж грашовых сродкаў арганізацыі. Жанчына ўносіла заведама непраўдзівыя звесткі ў электронныя плацежныя дакументы на залічэнне грашовых сродкаў у якасці заработнай платы, адпускных, матэрыяльнай дапамогі і прэміі, неабгрунтавана налічваючы ці завышаючы згаданыя плацяжы. У выніку грашовыя сродкі былі незаконна залічаны на яе карт-рахунак і карт-рахункі яшчэ чатырох работнікаў прадпрыемства, якія далі сваю згоду на ажыццяўленне бухгалтарам такіх пералічэнняў, зараней паабяцаўшы набыць выкрадзеную маёмасць і не паведамляць пра незаконныя дзеянні іншым асобам і кіраўніцтву прадпрыемства, і такім чынам садзейнічалі ўчыненню злачынства.
У выніку злачынных дзеянняў сельгаспрадпрыемству была прычынена шкода на суму больш
за 39 тысяч рублёў, што з’яўляецца асабліва буйным памерам.
Дзеянні бухгалтара былі кваліфікаваны па ч.4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры). Дзеянні іншых асоб, якія ведалі пра ўчыненне бухгалтарам злачынства, кваліфікаваны па ч.6 арт. 16 і ч. 1 арт. 210 КК (саўдзельніцтва ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
Прычыненая шкода кампенсавана ў поўным аб’ёме.
Згодна з прыгаворам суда, абвінавачваная З. прызнана вінаватай у завалоданні маёмасцю, учыненай службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў у асабліва буйным памеры. Ёй назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь,
з пазбаўленнем права займаць
пасады, звязаныя з ажыццяўленнем юрыдычна значных дзеянняў, тэрмінам на 5 гадоў.
У адносінах З. прыменена адтэрміноўка выканання асноўнага пакарання тэрмінам на 2 гады.
Суд абавязаў 3. у вольны ад работы і вучобы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб’ёме 60 гадзін.
Абвінавачваных М., П., Н. і А. суд прызнаў вінаватымі ў саўдзельніцтве і завалоданні маёмасцю, учыненым службовай асобай с выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.
М., П. і Н. назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады, а абвінавачванай А. – у выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, паведаміла «ЛВ» вядучы спецыяліст суда Ляхавіцкага раёна Ірына Бацкалевіч.