“Цёмна, аднак…”

У газеце “Ляхавіцкі веснік” № 2 ад 11 студзеня 2014 года пад рубрыкай “Востры ракурс” была змешчана крытычная публікацыя пад назвай “Цёмна, аднак…” У ёй, у тым ліку, ішла размова пра адсутнасць вулічнага асвятлення і пешаходнага перахода каля дзіцячага сада №4 у райцэнтры.

На публікацыю адрэагаваў начальнік Ляхавіцкага РАУС Аляксандр Ермакоў: “ Па факце, узгаданым на старонках раённай газеты, супрацоўнікамі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі праведзена праверка. У адрас дырэктара КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” накіравана прадпісанне па ўстаноўцы дарожных знакаў 5.16.1, 5.16.2 (“Пешаходны пераход”) і нанясенні дарожнай разметкі 1.14.1 (“Абазначэнне нерэгулюемага пешаходнага перахода”) каля дзіцячага сада №4 па вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах”.

Дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Аляксандр Мядзвецкі паведаміў: “На вуліцы Арлоўскага праведзена рэканструкцыя ліній асвятлення і ўзведзена новая лінія каля дзіцячага сада №4. З 15 студзеня дзейнічаюць 16 асвятляльных таршэраў. Пешаходны пераход будзе абсталяваны пры спрыяльных умовах надвор’я”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *