Важкае слова следства. Сёння прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі органаў папярэдняга следства

12 верасня прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі органаў папярэдняга следства. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створаны Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць следчых органаў накіравана на ўмацаванне дзяржаўнасці
і справядлівасці. Следчыя стаяць на варце закону. Сярод шэрага задач супрацоўнікаў падраздзяленняў СК – сабраць доказы, аб’яднаць факты і ўсе сведчанні пра ўчыненае злачынства, прыняць меры, каб вінаваты панёс законнае і справядлівае пакаранне. У прафесіі следчага не можа быць права на памылку, не існуе і нязначных дробязяў – на кану лёс чалавека.

Невялікі, але зладжаны і кваліфікаваны калектыў Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта ў поўным аб’ёме выконвае ўскладзеныя на яго задачы па забеспячэнні ўсебаковага, аб’ектыўнага, аператыўнага расследавання злачынстваў, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян,
захаванні законнасці пры праверцы, разглядзе заяў пра злачынствы, пры ўзбуджэнні крымінальных спраў і правядзенні папярэдняга следства.
З пачатку года супрацоўнікі РАСК завяршылі расследаванне больш як пяці дзясяткаў крымінальных спраў, у тым ліку чатырох спраў па цяжкіх злачынствах. Падчас расследавання крыміналь-
ных спраў кампенсавана 98 працэнтаў маёмасных страт, а гэта больш за 76 тысяч рублёў. Важны ў следчай рабоце аспект – не дапушчаны факты незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, незаконнага затрымання, вынясення судом апраўдальных прыгавораў, накіраван-
ня крымінальных спраў
для правядзення дадат-
ковага папярэдняга расследавання. За гэтымі лічбамі – штодзённая карпатлівая работа па зборы і аналізе, праверцы і ацэнцы доказаў, іх працэсуальным афармленні. Кожны следчы адначасова вядзе не адну крымінальную справу і працуе з вялікім аб’ёмам інфармацыі, і заўсёды ў
рабоце на першым месцы – якасць і аператыўнасць, уважлівасць і мэтанакіраванасць, адказнасць і цярплівасць. Следчыя ў любы час сутак гатовы выехаць на месца здарэння і пры ўзаемадзеянні з міліцыяй і іншымі праваахоўнымі органамі прыняць меры па ўстанаўленні асоб, якія ўчынілі злачынства.
Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта займае лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных падраздзяленняў Брэстчыны.
Высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці маюць намеснік начальніка РАСК Дзмітрый Гатоўчыц, старшыя следчыя Міхаіл Ланкуць, Віталій Валошын, Аляксандр Еўхач. Зарэкамендавалі сябе кампетэнтнымі супрацоўнікамі следчыя Дзмітрый Карлюк і Яўгеній Санюта (на здымку).
Рэзанансныя, як правіла, крымінальныя справы, якія датычаць крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі. Ахвярамі зламыснікаў, на жаль, становяцца і нашы землякі. Станоўчыя прыклады раскрыцця такіх злачынстваў на рахунку і ляхавіцкіх следчых. Следчы Яўгеній Санюта
шляхам вывучэння і аналізу інфармацыі, атрыманай з банкаў, сродкаў відэаназірання ўстанавіў злачынцаў, якія падманам абнулялі чужыя плацежныя карткі. Матэрыялы перададзены ў цэнтральны апарат СК, дзе справы былі аб’яднаны і перададзены ў суд. Хацелася б, каб грамадзяне былі пільнымі і не вяліся на падман тэлефонных махляроў.
У прафесійнае свята – шчырыя віншаванні супрацоўнікам і ветэранам Следчага камітэта. Здароўя вам, дабрабыту і надзейнага сямейнага тылу, поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць беларускага
народа і дзяржавы.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.