Па выніках разгляду асобных зваротаў

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па выніках разгляду асобных зваротаў
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь органы выканаўчай улады забяспечваюць кантроль за выкананнем мясцовага бюджэту, забеспячэннем дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў, арганізацыяй работ па добраўпарадкаванні і рамонце, прыняццем рашэнняў аб прадастаўленні і канфіскацыі зямельных участкаў зацікаўленым асобам, кіраваннем і распараджэннем камунальнай уласнасцю і інш. Пры гэтым Камітэтам па выніках разгляду асобных зваротаў устанаўліваюцца выпадкі неналежнага выканання мясцовымі выканкамамі ўскладзеных абавязкаў.
Так, напрыклад, адсутнасць належнага кантролю з боку Ляхавіцкага райвыканкама пры выкананні рамонтных работ будынка аднаго з сельскіх Дамоў культуры стала адной з прычын парушэнняў заканадаўства аб будаўнічай дзейнасці і дзяржаўных закупках тавараў (работ і паслуг) пры іх ажыццяўленні, што ў сваю чаргу пацягнула абгрунтаваныя скаргі грамадзян у Камітэт. Па выніках прынятых мер вінаватыя асобы, у тым ліку работнік райвыканкама, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Цяпер праводзіцца ацэнка эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў на правядзенне данага рамонту. Канчатковае вырашэнне пытання знаходзіцца на кантролі ў Камітэце.
КДК Брэсцкай вобласці.