Дзень інжынера. Пытанні добраўпарадкавання машынных двароў, арганізацыі рамонту і пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне


Добраўпарадкаванне машынных двароў, арганізацыя рамонту і пастаноўка сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне – гэтыя і іншыя пытанні стаялі на парадку дня нядаўняга раённага семінара-вучобы. Яго практычнай пляцоўкай сталі ўсе сем агравытворчых прадпрыемстваў Ляхавіччыны.

Ініцыятарам, асноўным арганізатарам вучобы выступіла ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, намеснікі начальніка якога разам са спецыялістамі тэхнічнага профілю з’яўляліся і найбольш актыўнымі ўдзельнікамі. У ліку апошніх значыліся таксама галіновы і аб’яднаны прафсаюзы, прадстаўнікі РАНС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. І, канешне ж,

галоўныя інжынеры сельскагаспадарчых і асобных прамысловых прадпрыемстваў Ляхавіччыны, якім на пэўным этапе дня належала выступіць у якасці гаспадароў – прэзентаваць сваю інжынерную гаспадарку ў рэальным, аднак найлепшым выглядзе.

Паказаць калегам добра-

ўпарадкаванасць і функцыя-

нал машдвара ў цэлым і вы-

дзеленых на ім асобных вытворчых, санітарна-бытавых і «зялёных» лакацый, раска-

заць пра арганізацыю рамонту, тэхнічнае абслугоўванне задзейнічанай у полі і на іншых работах сельскагаспадарчай тэхнікі, паказаць, як і дзе апошняя захоўваецца падчас кароткай міжзменнай паўзы і ў працяглы міжсезонны перыяд. 

Важкае гучанне атрымала пытанне адпаведнасці працоўных месцаў патрабаванням сучасных санітарна-бытавых стандартаў. А, акрамя абсалютнай адпаведнасці ўсім пунктам правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі, сучасныя патрабаванні 

прадугледжваюць няхай сабе і не поўны камфорт, але пэўную вытворча-бытавую спрыяльнасць у дачыненні да работнікаў. Як адзначыў адзін з удзельнікаў семінара, факты бяспекі, настрою, прывабнасці знаходжання на працы фарміруюць 

прэстыж прафесіі, жаданне чалавека займацца той або іншай справай. 

Абсталяваныя сталовымі прыборамі і неабходнай бытавой тэхнікай пакоі для прыёму ежы ўжо нікога не здзіўляюць – у розных варыянтах прысутнічаюць на ўсіх машдварах на шляху семінара: у Ліпску СУП «Ліпнянка», ЗАТ «Белпрампрыбор», 

СУП «Белазем’е», Навасёлках ААТ «Шлях новы», 

ААТ «Нача», на цэнтральным

мехдвары ААТ «Жарабко-

вічы» і СВК «Ляхавіцкі». Як і раздзявальні з асобнымі шафамі, душавыя пакоі, усталяваныя пральныя машыны, куды, у выпадку неабходнасці, кожны

можа загрузіць сваё спецадзенне, і іншае. 

А, напрыклад, на мехдвары «Навасёлкі» ААТ «Шлях новы» да пытання памыцца падышлі асабліва крэатыўна. Адзін з сумежных з душам пакояў абсталяваны пад парыльню. Работы пакуль не завершаны, аднак ужо зараз усё выглядае функцыянальна, экалагічна і эстэтычна. 

Машынны двор ЗАТ «Белпрампрыбор» на працягу бягучага года нямала абнавіўся: дадобраўпарадкаваўся, папоўніўся некалькімі адзінкамі самаходнай і прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі. У мінулым месяцы пад’язная дарога да машыннага 

двара атрымала асфальтавае пакрыццё, адраман-

таваны некаторыя памяш-

канні, больш прывабнымі сталі яго тэхналагічныя пляцоўкі.

Тэрыторыя машыннага двара СУП «Белазем’е» адрозніваецца маштабнасцю: як прагучала ў ходзе

агляду, агульная плошча скла-

дае каля 12 гектараў. У той жа

час – выглядае дагле-

джанай. Пры неабходнасці падкошваецца, упарадкуецца. Збожжаўборачныя камбайны, якія ўжо не мяркуецца выкарыстоўваць, адпаведным чынам пад-

рыхтаваны і пастаўлены на міжсезоннае захоўванне. Што, дарэчы, у тэрмін да 20 верасня неабходна зрабіць усім без выключэння гаспадаркам раёна. Апошняе патрабаванне, канешне ж, не тычыцца машын, для якіх работа ў полі працягваецца ці будзе прадоўжана пазней –

на ўборцы зерня кукурузы, напрыклад.

На машдвары ААТ «Нача»

прагучала абяцане аптымізаваць пляцоўку для захоў-вання сельскагаспадарчай тэхнікі. Яна і сапраўды выглядае неадпаведна вялікай, у пастаноўцы тэхнікі не хапае «стройнасці радоў». Затое толькі на начаўскім машдвары эстэтычна ўлад-каваны рэтракуточак. Нічога асаблівага, прылады сялянскай працы мінулых гадоў, але на кантрасце з сучаснай аграіндустрыялізацыяй выглядае эмацыянальна.

З некалькіх машдвароў ААТ «Жарабковічы» семінар завітаў на цэнтральны. Яго асноўная тэрыторыя даволі даўно ўжо знаходзіцца ў асфальце. Тым не менш, работы ў гэтым накірунку працягваюцца. Удзельнікі семінара адзначылі факт работ па бетанаванні пляцоўкі для захоўвання складанай сельскагаспадарчай тэхнікі. РММ гаспадаркі абсталяваны нядрэнным паркам металарэжучых станкоў. 

– Валы, восі, ролікі, утулкі і некаторыя іншыя дэталі можам вырабляць самі, – прагучаў каментарый.

На машынным двары СВК «Ляхавіцкі», які ўяўляецца адным з лепшых, найбольш уладкаваных і функцыяналь-

на прыстасаваных у раёне, адбыўся абмен меркаваннямі, былі падсумаваны вынікі семінара-вучобы. Гаварылі пра надзённае: ход уборкі ў раёне кукурузы на сілас і зялёны корм, азімую сяўбу збожжавых, аптымальны тэрмін якой завяршаецца ў верасні. Яшчэ – пра ахову працы, тэхніку бяспекі, супрацьпажарную ТБ і іншае неабходна 

важнае.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота аўтара.