14 верасня ў кінатэатрах Беларусі пачаліся паказы фільма «На другім беразе».

Адна з самых чаканых прэм’ер года – стужка нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Вельмі прыемна, што нашы землякі яшчэ да паказаў спяшаліся за білетамі – паглядзець навінку нацыянальнага кіно ў першы дзень захацелася многім. Фільм расказвае пра нашу гісторыю, калі па два бакі мяжы былі родныя людзі. Калі адзін народ пакутаваў ад рашэння, якое раздзяліла і хацела знішчыць беларускую культуру, мову, адукацыйную сістэму, нацыянальную ідэю і духоўнасць. Прага народа аб’яднацца і зберагчы самае галоўнае – Радзіму, вось чым жылі героі тых падзей. А нам сёння пашчасціла бачыць гэта з экранаў,
жыць у незалежнасці побач з тымі, хто нам родны!
– адзначыла дырэктар кінатэатра Дар’я Марозава.

Дарэчы, фільм застанецца ў пракаце да 20 верасня – сеансы плануюцца ў 14.40 і 17.30.