Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам, якое мы разам з усёй краінай адзначым 17 верасня!

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам, якое мы разам з усёй краінай адзначым 17 верасня!
Дзень народнага адзінства – наша ўдзячнасць папярэднім пакаленням, якія адстаялі права вызначаць свой лёс. Набыўшы цэласны і непаўторны выгляд, Рэспубліка Беларусь стала ўтульнай і гасціннай краінай для мільёнаў беларусаў, якія сёння з гонарам стаяць на варце суверэнітэту і незалежнасці роднай зямлі.

Дзень народнага адзінства з’яўляецца сімвалам згоды і згуртаванасці розных пакаленняў беларусаў. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зберажом мір і прымножым дабрабыт на нашай зямлі.
Напярэдадні свята ўсім жыхарам раёна жадаем моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

🇧🇾ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
🇧🇾ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.