Вуліцы Арлоўскага і Кастрычніцкая ў Ляхавічах добраўпарадкуюцца

Кіпяць дарожныя работы на ўскрайку Ляхавічаў. Да фінальнага этапу добраўпарадкавання паралельна рыхтуюцца гарадскія вуліцы Арлоўскага і Кастрычніцкая

  • У межах бягучага рамонту да канца верасня плануем перавесці з гравійнага ў асфальтавае пакрыццё 700 метраў вуліцы Кастрычніцкай. Фінансуе праект абласны бюджэт, работы праводзіць Клецкае ДРБУ-212,-расказвае намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” Віталій Калупановіч.А тым часам дарожная тэхніка працуе на суседняй вуліцы.
  • Зараз вядзём падрыхтоўчыя работы на вуліцы Арлоўскага — частцы аўтадарогі “Ляхавічы-Крывошын-Свяціца”, дзе потым будзе пакладзены асфальт. Аўтадарога знаходзіцца на балансе нашай арганізацыі, а работы фінансуе дарожны фонд,- адзначае начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога.