Дакладны аналіз працуе на вынік. Гэта пацвярджае практыка лепшых прадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна

На мінулым тыдні на ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” адбыўся чарговы, трэці па ліку, семінар-нарада дырэктараў і эканамістаў прамысловых прадпрыемстваў раёна (папярэднія прайшлі на базе ААТ “Торфабрыкетны завод “Ляхавіцкі” і СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”). Удзел у ім прыняў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч.

У праграме семінара – знаёмства з вытворчасцю прадпрыемства, перспектывамі развіцця, праблемамі, а таксама з бытавымі ўмовамі працаўнікоў.

Прааналізавалі фінансавыя і вытворчыя паказчыкі работы і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы іншых прамысловых прадпрыемстваў раёна. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзяжурны, былі падведзены вынікі работы прамысловага комплексу Ляхавіччыны за сёлетні студзень гэтага года, ішла размова пра выкананне прагнозных вытворча-эканамічных паказчыкаў за І квартал 2014 года.

На пытанні, якія хвалююць і датычацца развіцця эканомікі прадпрыемстваў, адказвалі кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Яўгеній Юрлевіч, адказныя асобы райвыканкама.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *