Чарговы званок на гарачую лінію “ЛВ” зноў тычыўся дарожнай тэмы

 Ляхавічанка расказала, што жыльцы шматкватэрнікаў па вуліцы Арлоўскага не задаволены пераносам аўтобуснага прыпыначнага пункта. Яшчэ адно пытанне тычылася нанясення дарожнай разметкі на заасфальтаванай частцы дарогі па Арлоўскага, бо незразумела, дзе цяпер павінны быць пешаходны пераход.

“ЛВ” паведамляў, што на вуліцы Арлоўскага ДРБУ-200 вядзе запланаваны рамонт дарогі і добраўпарадкаванне тратуараў. У пералік работ уваходзяць ўладкаванне аўтобусных прыпынкаў і іншыя этапы.

– Сапраўды, адзін аўтобусны прыпыначны пункт мы перанеслі на некалькі метраў, усё зроблена адпаведна нарматыўных дакументаў. Раней прыпынкі знаходзіліся адзін насупраць аднаго, што не дазваляецца. Пасля завяршэння дарожных работ і добраўпарадкавання будзе нанесена дарожная разметка, у тым ліку акрэслены і пешаходны пераход. Трэба крыху пачакаць, – патлумачыў начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога.