«Арсенал» і яго вынікі. Ляхавічанка прынесла ў райаддзел міліцыі стрэльбу

З 9 па 13 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіла аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал» з мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і выбуховых рэчываў.

Супрацоўнікі міліцыі правяралі ўмовы захоўвання агнястрэльнай зброі па месцы жыхарства яе ўладальнікаў. У цэнтры ўвагі і асобы, якія раней прыцягваліся да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці, звязанай з абаротам зброі.
За пяць дзён аперацыі насельніцтва здало ў РАУС шэсць адзінак зброі, у тым ліку дзве адзінкі гладкаствольнай паляўнічай зброі, пісталет часоў Вялікай Айчыннай вайны, 169 адзінак боепрыпасаў і тры пнеўматычныя вінтоўкі.


Так, ляхавічанка-пенсіянерка прынесла ў райаддзел міліцыі стрэльбу, якую знайшла пры навядзенні парадку ў гаспадарчай пабудове. Па яе меркаванні, прадмет належаў бацьку. Стрэльба адпраўлена ў Брэст, назначана яе балістычная экспертыза.
Важна ведаць, што той, хто добраахвотна здае незаконна захоўваемыя прадметы арсенала, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. За парушэнне ж заканадаўства ў гэтай сферы ўстаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў.
Па тэлефоне гарачай лініі РАУС 2-12-02 ці па тэлефоне 102 можна ў любы час паведаміць пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і г. д., а таксама даведацца пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Іван КАРПОВІЧ, старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.