Даказана справай – студатрадаўскай! У Ляхавічах студатрадаўцы ўрачыста закрылі працоўны сезон

Сімвалічна, што напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі пераемнікі камсамольцаў па традацыі ўшаноўвалі лепшых байцоў студатрадаўскага руху.
А менавіта дата 7 лістапада настальгічна нагадвае пра маладзёжныя будоўлі, жаданне і імкненне маладых людзей зрабіць Радзіму лепшай і мацнейшай.
Колішнія камсамольцы, якія асвойвалі цаліну, будавалі БАМ, верылі і марылі, што іх заўтра – гэта ўдарная сённяшняя праца. І гэтыя паняцці прысутнічаюць у жыцці цяперашніх членаў БРСМ

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Яны ведаюць, як правесці час з карысцю, пры гэтым папрацаваць, зарабіць уласныя сродкі, знайсці сяброў. У Ляхавічах у мінулую сераду байцоў студатрадаў віталі на форуме «Наш трэці працоўны…», прысвечаным 60-годдзю Беларускіх студэнцкіх атрадаў. Менавіта 1963 год, калі 2,5 тысячы беларускіх студэнтаў адправіліся на будаўніцтва ў Казахстан, стаў адпраўнай кропкай для аднаго з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці БРСМ.

Гісторыя ўсебеларускай будоўлі налічвае не адзін сацыяльна важны і неабходны аб’ект. У розныя гады моладзь шчыравала на рэстаўрацыі Аўгустоўскага канала, будаўніцтве Беларускай АЭС і аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры ў Астраўцы, мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Важна, што маладзёжная ініцыятыва захаваць гісторыю ўвасобілася ў яшчэ адну ўсеагульную справу.
На Брэстчыне статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі прысвоены Рэспубліканскаму цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
– Падводзім вынікі чарговага працоўнага сезона. Мы падышлі да гэтай справы адказна і вынікова. Ляхавіччына ў гэтым накірунку ў вобласці адна з лепшых. Дзякуй арганізацыям і прадпрыемствам раёна, якія з радасцю папаўняюць свае рады байцамі студатрадаў. Канешне, дзякуй вам, актывісты БРСМ, за жаданне працаваць і ўдасканальвацца, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак.
Пад гучныя апладысменты на сцэну падымаліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія сёлета сталі часткай студатрадаўскага руху.
Падзякі за садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галіне часовай занятасці моладзі і значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху ў Ляхавіцкім раёне ў 2023 годзе ўручаны ААТ «Жарабковічы», «Нача», «Шлях новы», «Ляхавіцкі кансервавы завод», КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», аддзелу па адукацыі райвыканкама, Ляхавіцкаму лясгасу.
Граматай Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» у намінацыі «Лепшы наймальнік» і памятным сувенірам узнагароджана
ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Таварыства таксама прызнана лепшым наймальнікам Брэстчыны ў рэспубліканскім конкурсе.
У вольны ад вучобы час студатрадаўцы працуюць на аб’ектах
сельскай гаспадаркі, добраўпарадкуюць родны горад, шчыруюць у аздараўленчым лагеры, чарговы раз пацвярджаюць, што моладзь Ляхавіцкага раёна – мэтанакіраваная, нераўнадушная і гатова справай вызначыць і будаваць наша мірнае заўтра!
З 1 студзеня ў Ляхавіцкім раёне сфарміравана 22 студэнцкія атрады, дзе працавалі 220 чалавек. Лепшым штабам працоўных спраў сярод устаноў адукацыі па выніках трэцяга працоўнага семестра на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна стаў Ляхавіцкі аграрны каледж. 106 агракаляджан выбралі студатрад.
Падзякамі райкама БРСМ узнагароджаны штабы працоўных спраў Малагарадзішчанскай, Жарабковіцкай, Ліпскай, Тухавіцкай школ. Падзякамі за асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху ў Ляхавіцкім раёне адзначаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ляхавіцкага аграрнага каледжа Таццяна Траццяк і куратар группы 41 (плодаагароднікі) Таццяна Прыхач.
У БРСМ ёсць праект «Іх імёнамі названы студэнцкія атрады», у аснову якога пакладзена работа па вывучэнні гісторыі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы не забыліся пра герояў вайны, іх імёны ў працоўным сезоне насілі ўсе студэнцкія атрады раёна. У святочнай абстаноўцы камандзіры і камісары атрадаў атрымалі падзякі і сувеніры.
Беларускія студэнцкія атрады аб’ядналі па ўсё краіне тысячы юнакоў і дзяўчат.
Новых працоўных дасягненняў вам, здароўя і дабрабыту, міру і працвітання нашай роднай ляхавіцкай зямлі.
У завяршэнне свята байцы выканалі гімн БСА.

Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ, першы сакратар райкама БРСМ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.