Маршрутамі канікулаў. Як у Ляхавіцкім раёне адпачывалі школьнікі на канікулах

Фінішуюць восеньскія канікулы-2023. Сёлета яны доўжыліся дзесяць дзён. Традыцыйна ў праграме адпачынку навучэнцаў экскурсіі, гульнёвыя перапынкі, творчыя майстэрні, спартыўныя баталіі, інтэрактыўныя турніры і г. д.

Напрыклад, рабяты з СШ № 1 пабывалі ў Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы. Навучэнцы профільнай групы ваенна-патрыятычнай накіраванасці і ваенна-патрыятычнага 9 «А» класа СШ № 2 наведалі 61-ю знішчальную авіябазу ў Баранавічах. Гімназісты «ацанілі» вытворчасць БЕЛАЗаў падчас экскурсіі ў Жодзіна. І гэта толькі некаторыя восеньскія канікуляр-ныя маршруты гарадскіх хлопчыкаў і дзяўчынак.


Важнае значэнне надавалася аздараўленню дзяцей. Аздараўленчыя лагеры з дзённым знахо-джаннем працавалі ў шасці ўстановах адукацыі раёна: гімназіі, Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча, Ліпскай, Начаўскай, Востраўскай і Тухавіцкай СШ. Кошт пуцёўкі ў залежнасці ад узросту склаў ад 47 да 54 рублёў. Прычым бацькі аплачвалі ўсяго ад 17 да 24 рублёў. Астатняе – дзяржаўная датацыя. Скарысталіся такім адпачынкам 145 дзяцей.
30 кастрычніка спартыўна-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Каласок» на базе СДЮШАР запрасіў 30 юных спартсменаў сумясціць трэніроўкі з адпачынкам. Пры трохразовым харчаванні за шэсць дзён бацькі за пуцёўку аплацілі 10 рублёў 50 капеек.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з Ліпскай і Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча ўдзельнічалі ў мерапрыемствах другаснай занятасці. Школьнікі з Крывошына па традыцыі ўбіралі парк у Рэпіхаве. А ліпскія рабяты добраўпарадкавалі тэрыторыю ўстановы.
– Кожная школа раёна падышла адказна да арганізацыі занятасці сваіх навучэнцаў. Прычым з улікам іх узроставых асаблівасцяў і інтарэсаў. Для рабят былі адчынены дзверы спартзалаў, бібліятэк, працавалі аб’яднанні па інтарэсах, педагогі-псіхолагі і педагогі сацыяльныя. Арганізоўваліся мерапрыемствы патрыя-тычнага, экалагічнага, спартыўнага накірункаў, забаўляльныя. Галоўнае, каб школьнікам было цікава, і не ўзнікала жаданне ўчыняць супрацьпраўныя дзеянні, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.