Ляхавіччына: кастрычнік у нараджэннях і шлюбах

У кастрычніку на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне чатырох дзяўчынак і столькі ж хлопчыкаў. Два пасведчанні аб нараджэнні дзіцяці бацькі атрымалі ў сельвыканкамах, шэсць – у аддзеле загса райвыканкама.
У другі месяц восені ў трох сем’ях з’явіўся першынец і ў трох сем’ях – другое дзіця.
У адной сям’і нарадзілася восьмае дзіця, яшчэ ў адной – адзінаццатае, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Дзяўчынкай месяца на Ляхавіччыне прызнана Мар’яна, вага якой пры нараджэнні склала 4520, а рост 55 сантыметраў. У бацькоў гэта другое дзіця.
Статус кастрычніцкай дзюймоўкі атрымала Варвара, якая нарадзілася з вагой 2710 пры росце 48 сантыметраў.
Нованароджаных дзяўчынак назвалі Эміліяй, Амеліяй, Варварай і Мар’янай. Хлопчыкам далі імены Глеб, Маркус, Раман і Цімафей.
Сярэдні ўзрост кастрычніцкага бацькі – 29 гадоў, маці – 28. Юнымі бацькамі ў другім месяцы восені лічыцца 21-гадовы тата і 22-гадовая маці.
У кастрычніку на Ляхавіччыне шлюб заключылі 10 пар. Сярэдні ўзрост кастрычніцкіх жаніхоў – 36 гадоў, нявест – 31. Марш Мендэльсона гучаў і для 26-гадовага жаніха, а таксама для 18-гадовай нявесты. На момант заключэння шлюбу жаніху было 60 гадоў, нявесце – 53.
14 кастрычніка – Дзень маці і Пакровы Прасвятой Багародзіцы ў  Ляхавіцкім раёне стаў днём нараджэння маладой сям’і. Шчасця і кахання ўсім маладым!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.