До выборов в местные Советы депутатов остались считанные дни

Гатоўнасць нумар 1

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 5 Уладзімір Секач і член камісіі Людміла Жукоўская.

Да самай галоўнай палітычнай падзеі года – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутаў – засталіся лічаныя дні. 23 сакавіка мы прыйдзем на выбарчыя ўчасткі, каб выканаць грамадзянскі абавязак – аддаць свой голас за людзей, якія будуць прадстаўляць нашы інтарэсы ў прадстаўнічых органах дзяржаўнай улады.

У Ляхавіцкім раёне сфарміраваны 34 участковыя выбарчыя камісіі. На 38 дэпутацкіх мандатаў (столькі выбарчых акруг створана на тэрыторыі раёна) прэтэндуюць 40 кандыдатаў.

Адзін з участкаў для галасавання традыцыйна размяшчаецца ў ГДК “Райаграсэрвіс”. У спісах для галасавання на Ляхавіцкім-Кастрычніцкім участку № 5 – жыхары вуліц Кастрычніцкай, Вакзальнай, Заходняй, Арлоўскага і шэрагу іншых – больш за 600 выбаршчыкаў. Ужо сёння тут практычна ўсё гатова да выбараў: устаноўлены кабіны для галасавання, падрыхтаваны урны, аформлены інфармацыйныя стэнды для выбаршчыкаў, прадугледжаны месцы для назіральнікаў. У будынку арганізавана дзяжурства членаў камісіі, і любы выбаршчык гэтымі днямі можа атрымаць тут неабходную кансультацыю па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *