Работнікі Падлескага СДК Ляхавіцкага раёна павіншавалі з прафесійным святам працаўнікоў ААТ «Жарабковічы»

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу святкуецца ў гэтыя выхадныя. Работнікі Падлескага сельскага Дома культуры сёння ўжо на пачатку  восьмага імчалі да працаўнікоў  ААТ «Жарабковічы», каб адрасаваць ім шчырыя  пажаданні, каб  песняй парадаваць і падзякаваць за працу.