З узнагародай!

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – аператар машыннага даення ААТ «Нача» Наталля ДАРАНЕВІЧ, спецыяліст па кадрах ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Ала ЛЮХТА, аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»
Галіна КАВАЛЕНКА, аператар машыннага даення
ААТ «Шлях новы» Ганна ПАШКЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ў сувязі з юбілейнай датай з дня нараджэння – намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ЗАТ «Белпрампрыбор» Святлана РАБЦЭВІЧ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу – інжынер па працаёмкіх працэсах СВК «Ляхавіцкі» Анатолій ГЕРАСІМОВІЧ, трактарыст-машыніст ААТ «Нача» Сяргей КІСЕЛЬ, жывёлавод ААТ «Шлях новы» Святлана ЦЫКМАН, аператар машыннага даення СУП «Белазем’е» Ганна СТОЛЯР;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння – начальнік вытворчасці прадукцыі ЗАТ «Белпрампрыбор» Аляксанд РАБЦЭВІЧ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Людміла ГРЫКЕЛЬ, трактарыст-машыніст СУП «Белазем’е» Аляксандр БУЙКЕВІЧ, майстар СААТ «Ляхавіцкі малочны
завод» Людміла ВАСІЛЬКО, трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы» Уладзімір ТУЦКІ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана рабочаму па комплексным рамонце і абслугоўванні будынкаў і збудаванняў СВК «Ляхавіцкі» Міхаілу ГРЫКЕЛЮ, вядучаму мікрабіёлагу
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Вользе ПАЎЛОЎСКАЙ, вадзіцелю пагрузчыка ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Васілію ДЫДЫШКУ, заатэхніку ЗТАА «Белдан» Аляксандру ЛОЙКУ, аператару паточнай лініі па вырабе валакна ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Дзмітрыю ЯНУШКЕВІЧУ.