Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Праца на зямлі патрабуе вялікай самааддачы. Дасягненні аграпрамысловага комплексу – гэта вынік паўсядзённай напружанай работы працаўнікоў палёў і фермаў, кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, работнікаў перапрацоўчай прамысловасці.
Кожны сельскагаспадарчы год патрабуе высокай арганізаванасці, дысцыпліны, майстэрства, цярпення і настойлівасці, умення і мудрасці, любві да зямлі і сваёй справы. Вынік працы сельскага працаўніка – гарантыя харчовай бяспекі, надзейная аснова павышэння дабрабыту беларусаў.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам аграрнай сферы,
ветэранам працы за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканамічнай стабільнасці Ляхавіцкага раёна.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, прафесійнага росту і майстэрства, дастатку і ўтульнасці ў доме.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.        РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!
Ад усёй душы віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!
Значэнне паўсядзённай працы хлебаробаў, механізатараў, жывёлаводаў, аграномаў, паляводаў, работнікаў прадпрыемстваў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці нельга пераацаніць – яна заўсёды была і застаецца самай ганаровай і паважанай у грамадстве. Вы дастойныя самых высокіх слоў удзячнасці за адданасць сваёй справе, важкі ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
Выказваю вялікую ўдзячнасць ветэранам галіны, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Моцнага вам здароўя і актыўнага даўгалецця.
Шчыра жадаю ўсім дабрабыту, дабра, стабільнасці, вялікіх дасягненняў у нялёгкай, але важнай працы на карысць нашай рэспублікі.
Людміла Жалнерчык,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.