Саветам падтрымана. У Ляхавічах прайшло пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

Упершыню ў гісторыі нашай краіны 25 лютага 2024 года пройдзе Адзіны дзень галасавання. А ўжо сёння ідзе актыўная падрыхтоўка да важнай палітычнай падзеі. Рыхтуюцца да яе і грамадскія аб’яднанні, і партыі. У тым ліку і рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».


У Ляхавічах на парадку дня пашыранага пасяджэння савета
раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», што прайшло 30 лістапада, стаяла некалькі важных пытанняў, сярод якіх – вылучэнне прадстаўнікоў у склад раённай і сельскіх выбарчых камісій.
Сярод удзельнікаў сустрэчы і кіраўніцтва раёна – старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, які з’яўляецца членам савета
РА РГА «Белая Русь», і намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік раён-
нага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Галіна Бацэнка.
Старшыня раённай арганізацыі «Белая Русь» Леанід Калбаса паведаміў прысутным пра вынікі праверкі статутнай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці раённай арганізацыі, якой правяраючыя далі станоўчую ацэнку.
«Белая Русь» па традыцыі прымае ўдзел у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах. Асаблівая ўвага надаецца падрастаючаму пакаленню. Набліжаюцца навагоднія святы, і дзеці актыўных членаў «Белай Русі» маюць магчымасць пабываць на абласной і рэспубліканскай ёлках.
У гэты ж дзень адбыўся семінар-вучоба старшынь пярвічак.
Вопытам работы падзялілася старшыня пярвічкі «Белай Русі»
ТЦСАН Наталля Ісаханава.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.