Кожны голас вырашальны

Паважаныя землякі! Важная і значная грамадска-палітычная падзея чакае беларускі народ 23 сакавіка 2014 года – выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання.

Шляхам выбараў рэалізуецца права кожнага грамадзяніна на кіраванне краінай праз сваіх прадстаўнікоў. Выбар робіць народ.

Будучыня ствараецца сёння. Узводзяцца будынкі новых прадпрыемстваў і ўстаноў, сучасныя жылыя мікрараёны, рэалізуюцца маштабныя інвестыцыйныя праекты, маладое пакаленне ўвасабляе ў жыццё перадавыя ідэі і планы – не менш грандыёзныя, чым здзейсненыя іх папярэднікамі.

На выбарчых участках мы будзем не проста галасаваць, а вызначаць лёс краіны на бліжэйшую перспектыву. Ад кожнага выбаршчыка залежыць фарміраванне эфектыўнай і адказнай улады на месцах, якая будзе імкнуцца да забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця свайго рэгіёну, вырашэння надзённых патрэб жыхароў, стварэння для іх дастойных умоў жыцця, працы, вучобы і культурнага адпачынку.

Заклікаем вас 23 сакавіка ці ў любы з дзён датэрміновага галасавання прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас за дастойных кандыдатаў, з дапамогай якіх беларуская дзяржава зможа больш поўна ўвасобіць у жыццё сваю галоўную маральную каштоўнасць – служэнне людзям.

Скарыстайцеся сваім правам голасу! Выбірайце сваю будучыню!

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *